Сёння – Дзень памяці

Духовность

Традыцыйна дні позняй восені ў беларусаў праходзяць пад знакам успаміну продкаў.
У праваслаўных дзень памяці рухомы – ён адзначаецца ў апошнюю суботу перад днём святога Дзімітрыя – сёлета бацькоўская памінальная субота прыпадала на 28 кастрычніка.
У католікаў дзень успаміну памерлых нязменны – 2 лістапада.
Згодна з устаноўленым звычаем, у дні памяці прынята наведваць могілкі, у храмах і на месцах пахаванняў адбываюцца памінальныя службы і малітвы за памерлых.
Хрысціяне абавязкова клапоцяцца аб тым, каб перад днямі ўспаміну могілкі былі прыбраны. На могілках запальваюць свечкі і ставяць кветкі, але галоўны дар для тых, хто адышоў з гэтага свету – малітва за супакой душы.
✔️ Літургіі за памерлых у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбудуцца 2 лістапада ў 10 і 18 гадзін.
🔥 Малебны за памерлых: 2 лістапада на старых гарадскіх могілках – 12.00; . 4 лістапада на могілах Гейжанава – 12.00, на Бароўскіх – 12.30; 5 лістапада на новых гарадскіх могілках – 12.00.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *