Аб інтэнсіўным спосабе лоўлі рыбы

Экологическая страница "Крынічка"

У сувязі з неаднаразовымі просьбамі грамадзян яшчэ раз даць тлумачэнні па пытаннях аматарскага рыбалоўства інтэнсіўным спосабам, міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету напамінае, што названы спосаб дазволены, у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, на азёрах Стралкоўскае, Росіца, Селядцова, Крапы, Канчанскае, Купальнае, Брылянец, Святое, Стрэшна, Жабернае, Прасторыца, Чорнае-Юльянова, Вахрамеева, на рэках Заходняя Дзвіна, Дрыса, Свольна, Сар’янка.


Інтэнсіўны спосаб лоўлі вядзецца бясплатна па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў права на яго ў фондзе запасу рыбных угоддзяў маюць члены рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».
За парушэнне правілаў лоўлі рыбы інтэнсіўным спосабам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.
Тэлефон «гарачай лініі» інспекцыі 5-73-13.



1 комментарий по теме “Аб інтэнсіўным спосабе лоўлі рыбы

  1. …а еще на пруду в микрорайоне(всеравно там тоже рыбы нет)…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *