Прафілактыка — агульная справа

Жизнь сельских Советов

На тэрыторыі раёна дзейнічае 12 грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Іх работа абмеркавана на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. 

У саставе пунктаў 90 чалавек. Пасяджэнні саветаў ГПАП праводзяцца не радзей аднаго раза ў месяц. Галоўным напрамкам дзейнасці пунктаў з’яўляецца прафілактычная работа з асобамі, якія схільныя да правапарушэняў і знаходзяцца на розных відах уліку. За 10 месяцаў праведзены 124 пасяджэнні саветаў ГПАП, на якіх заслуханы і абмеркаваны тлумачэнні больш 750 грамадзян.
Дапамогу ў працаўладкаванні атрымалі 63 чалавекі, у кадзіроўцы — 44 жыхары раёна. Саветы пунктаў дапамагаюць таксама ў выдзяленні, рамонце жылля, пры патрэбе хадайнічаюць аб накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
Саветы ГПАП таксама каардынуюць дзейнасць суб’ектаў прафілактыкі, на сваіх пасяджэннях аналізуюць стан работы з абавязанымі асобамі, пенсіянерамі, разглядаюць матэрыялы, якія паступаюць з РАУС, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прадпрыемстваў і арганізацый.
Аднак у дзейнасці грамадскіх пунктаў аховы правапарадку ёсць шэраг недахопаў. Так, нізкай застаецца якасць падрыхтоўкі і афармлення дакументаў, не заўсёды ажыццяўляюцца мерапрыемствы, прадугледжаныя гадавымі планамі, адсутнічае кантроль за выкананнем прымаемых рашэнняў.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў абавязаў сельвыканкамы разгледзець на пасяджэннях у першым квартале 2013 года пытанне «Аб выніках работы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку за 2012 год»; прыняць меры па забяспечанні належнага афармлення дакументаў, рэалізацыі планаў работы саветаў ГПАП, актывізацыі кантролю за выкананнем рашэнняў.
Трэба таксама забяспечыць рэалізацыю пастановы прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў № 67 у частцы ўключэння ў саставы саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку дэпутатаў райсавета.
Старшыням саветаў ГПАП рэкамендавана ўкараняць у практыку выязныя пасяджэнні на прадпрыемствах і ў арганізацыях, якія знаходзяцца на замацаванай тэрыторыі.
Аб выкананні дадзенай пастановы старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў павінны праінфармаваць раённы Савет да 1 сакавіка 2013 года.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *