Урачыстасць з нагоды ўшанавання благаслаўлёнага мучаніка Мечыслава Багаткевіча адбылася ў Верхнядзвінскім касцёле.
Пробашч гэтага касцёла, які служыў тут напачатку Вялікай Айчыннай вайны, быў арыштаваны і расстраляны фашысцкімі акупантамі за адстойванне веры і міру ў родным краі. Каталіцкім касцёлам прызнаны благаслаўлёным мучанікам. У Верхнядзвінскай святыні з гэтага года 12 чэрвеня ўстаноўлены дзень памяці Мечыслава Багаткевіча. Сённяшнюю ўрачыстую імшу ўзначаліў Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі Францішак Кісель. Удзел у ёй прынялі духоўныя асобы і вернікі з розных парафій, якіх сардэчна вітаў верхнядзвінскі пробашч Аляксандр Грыцкевіч. Падчас урачыстасці асвечаны абраз благаслаўлёнага Мечыслава Багаткевіча, які будзе адкрыты для ўшанавання і пакланення.