Браканьер з размахам

Экологическая страница "Крынічка"

Нядаўна ў час сумеснага прыродаахоўнага рэйду міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і егерскай службы паляўнічай гаспадаркі ТАА «Інтэрсервіс» паблізу вёскі Дубровы былі знойдзены рэшткі самкі лася. Давялося выклікаць следчааператыўную групу Верхнядзвінскага аддзела ўнутраных спраў.


Пакінутыя браканьерамі сляды прывялі да дома жыхара Дуброў Н. У ходзе апытання гаспадара, затым — агляду домаўладання быў знойдзены цэлы склад футраў: сем шкурак бабра, восем — янота, дзве — норкі, чатыры — ляснога тхара.
Знойдзены таксама незарэгістраваная (і, што адметна!) самаробная стрэльба, боепрыпасы рознага калібру.
Шкода, прычыненая браканьерам навакольнаму асяроддзю (імя пакуль не называецца), ацэнена ў семдзесят мільёнаў рублёў. Аб выніках расследвання справы мы паведамім чытачам.
Ул. ГАНЧАРОНАК,
дзяржінспектар міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *