8 верасня адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 215-годдзю касцела Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Акрамя таго, у верасні 2024 года споўніцца 15 год святарства яе пробашча ксяндза Аляксандра Грыцкевіча.
Праграма святочных мерапрыемстаў:
11.00 — шэсце ад Крыжа, што знаходзіцца на перакрыжаванні вул. Чэрскага з вул. Савецкая па вуліцы Савецкай да касцёла.
12.00 — у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі адбудзецца ўрачыстая Святая Імша.
Запрашаем прыняць удзел!