Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём народнага адзінства!
Гэта свята звяртае нас да знамянальнай даты, што стала важнейшай вехай у гісторыі беларускага народа. Падзеі 17 верасня 1939 года заклалі трывалы фундамент для дасягненняў і поспехаў сучаснай Беларусі, прадвызначылі яе далейшае развіццё.
На сваім шляху да самавызначэння беларусы вытрымалі многія выпрабаванні, але не дазволілі пазбавіць сябе свабоды, культурнай і духоўнай самабытнасці. Уз’яднанне усходняй і заходняй частак Беларусі – гэта жаданне нацыі жыць адной сям’ёй ва ўласным доме.
У нашым прыгранічным раёне значнасць падзеі адчувалася асабліва: знікла мяжа, якая раздзяляла родных людзей. Жыхары тэрыторый па абодва берагі Заходняй Дзвіны атрымалі магчымасць злучыцца і разам будаваць свой далейшы лёс. Набыўшы цэласнасць, мы здолелі ўмацаваць народную гаспадарку, абагаціцца духоўна, абараніць рубяжы Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
І сёння разам адстойваем незалежнасць сваёй Радзімы, клапоцімся аб мірным яе развіцці, працуем дзеля агульнага спакою і дабрабыту, шчаслівага будучага нашых дзяцей. Адзінства грамадства, заснаванае на спрадвечных каштоўнасцях, застаецца галоўнай умовай стабільнага руху наперад, крыніцай духоўнай моцы і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Няхай мір і згода пануюць у кожнай сям’і, а патрыятызм і адзінства заўсёды будуць надзейнай апорай ва ўмацаванні Айчыны.
Моцнага здароўя, дабрабыту, новых плённых дасягненняў на карысць Верхня-дзвіншчыны і роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.