Калектыў ААТ «Інвет» — дружная сям’я, якая адсвяткавала Новы год і Каляды разам.
Па-першае, тут традыцыйна арганізоўваюцца пераднавагоднія сустрэчы адміністрацыі прадпрыемства з маладымі спецыялістамі. За святочным сталом у верхнядзвінскай «Флоры-Плюс» ішла гаворка аб набытках за мінулы год, планах і перспектывах на будучы, аб усім, што хвалюе моладзь.
Усе жадаючыя сабраліся 28 снежня на святочны «Агеньчык» у мясцовым Доме культуры. Багатыя навагоднія пачастункі і выступленне знакамітага ансамбля «Талака» Віцебскай абласной філармоніі спрыялі святочнаму настрою і стварылі запас бадзёрасці на доўгі час.
Прадпрыемства паспяхова завяршыла працоўны год, таму мела магчымасць дастойна аддзячыць людзей. Багатыя харчовыя падаруначныя наборы атрымалі ўсе інветаўцы — у тым ліку ветэраны і дзеці работнікаў завода.