У суботу, 15 лютага, у санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі ў Росіцы адбудуцца традыцыйныя зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных святароў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
У 12.00 у Росіцкім касцёле Святой Троіцы пачнецца адарацыя, будзе магчымасць споведзі.
У 13.00 — святая Імша
У 14.30 адбудзецца працэсія на пляц мучаніцтва.
Увага! Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.