Дайсці да кожнага

Жизнь сельских Советов

У трох аграгарадках — Сар’і, Боркавічах і Каханавічах — пачалі дзейнічаць сацыяльныя пункты раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.

Створаны пункты пры мясцовых сельскіх Саветах, каб наблізіць сферу сацыяльных паслуг да кожнага вяскоўца, які мае ў іх патрэбу. Раз у месяц (па чацвяргах) брыгада цэнтра ў складзе інспектара аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму, юрыста, псіхолага і медсястры сустракаюцца з састарэлымі вяскоўцамі, праблемнымі сем’ямі, каб выявіць існуючыя пытанні і дапамагчы іх вырашыць.
Звычайна спецыялістаў суправаджаюць і тэхработнікі, якія пры патрэбе ўпарадкуюць дровы, нешта адрамантуюць, зробяць усё, што не па сілах старым і нямоглым людзям.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *