У Верхнядзвінску адбылося спартыўнае свята «Беларуская лыжня-2013»

Актуально Спорт

У верхнядзвінскай лыжні, якая праходзіла ў нядзелю, прынялі ўдзел звыш 440 аматараў зімовага спорту.

Удзельнікаў лыжні прывіталі старшыня райвыканкама І. І. Марковіч (справа), начальнік аддзела ФКС i Т В. А. Багушэвіч і дырэктар ДЮСШ В. В. Бацьянава.

 

Надвор’е для спартыўнага свята выдалася нібы пад заказ: сонечны дзянёк з лёгкім марозцам і рэдкім сняжком так і клікаў з дому ў прыгожы зімовы парк. Тут сабраліся не толькі каманды лыжнікаў з працоўных і вучнёўскіх калектываў, спартсмены-аматары, але і цэлыя сем’і з маленькімі дзецьмі: падтрымаць удзельнікаў лыжні, пагуляць на свежым паветры, пранікнуцца бадзёрым духам спаборніцтваў. Штогадовае зімовае спартыўнае свята палюбілася верхнядзвінцам і стала традыцыйным. І хаця на лыжы і канькі ў нас становяцца ў любы прыдатны дзень, масавыя старты маюць свой каларыт: калектыўнай барацьбы, святочнасці, агульнага прызнання. Адметна, што на лыжню імкнуцца і малыя, і старыя: прыемна імчаць пад апладысменты і падбадзёрванні сваякоў і сяброў.

На старце - самыя маленькія.

Адкрываючы лыжню-2013, старшыня райвыканкама І. І. Марковіч падкрэсліў, што гэта не проста спаборніцтвы лыжнікаў, але свята для ўсіх, на якое прыходзяць сем’і, калектывы на чале з кіраўнікамі, моладзь. Мэта масавай лыжні — не рэкорды, а ўдзел у спаборніцтвах, прыклад, які заклікае да здаровага ладу жыцця.

Уся сям'я Замбер: папа Віктар, сын Арцемій, мама Наталля і дачка Дар'я, - сталі пераможцамі лыжні ў сваіх узроставых групах.

Начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама В. А. Багушэвіч пажадаў удалых стартаў і нагадаў, што пераможцы прымуць удзел у абласной лыжні ў Віцебску, якая намечана на 23 лютага.
І вось галоўны суддзя спаборніцтваў В. В. Бацьянава запрашае на першы старт. Па традыцыі спаборніцтвы пачалі кіраўнікі. На гэты раз стартавала каманда з 20 чалавек на чале з І. І. Марковічам. Да фінішу кіраўнікі-спартсмены прыйшлі разам, прапусціўшы наперад жанчын.

Самы моцны - Арцём Жушма.

Усмешкі на тварах балельшчыкаў дружна расквітнелі, калі на старце з’явіліся самыя маленькія лыжнікі — малышы да 5 гадоў. Іх у спаборніцтвах удзельнічала шасцёра. Пры актыўнай падтрымцы мамаў і татаў адважныя спартсмены ўдала адолелі сваю дыстанцыю. Адзінай дзяўчынкай самага малодшага ўзросту на лыжні была Паліна Місюк, а сярод хлопчыкаў першым справіўся з трасай Іван Быкаў, другім — Даніла Кудрыцкі і трэцім — Ігнат Зубрыцкі.

На лыжні - кіраўнікі. Наперадзе - І. І. Тойранен.

Па-даросламу ўдала ішлі па лыжні хлопчыкі і дзяўчынкі 6-10 гадоў. Сярод іх ёсць ужо «прызнаныя» лыжнікі, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах не першы год. І на гэты раз лепшыя вынікі сярод дзяўчынак паказала Славяна Багушэвіч, на другім месцы — Марыя Найдзёнак, трэцім — Анастасія Зубрыцкая. У спаборніцтвах хлопчыкаў трэці год запар лідзіраваў Арцемій Замбер, другім да фінішу прыйшоў Кірыл Кавалёнак, трэцім — Яўген Шыманскі.
Шматколькаснымі былі забегі школьнікаў — бачна, што спорт у навучальных установах у пашане. Сярод дзяўчынак ва ўзросце 11-15 гадоў перамагла Наталля Грэцкая з каманды КУВСП «Дрысенскі», на другім месцы Анастасія Нікіцюк (гімназія) і трэцім — Яна Губская (гімназія). У хлопчыкаў самым хуткім аказаўся неаднаразовы пераможца лыжні Аляксандр Харкевіч з СШ № 2, другім прыйшоў Аляксандр Русін з гімназіі і трэцім — Аляксандр Сіманаў з каманды Валынецкага ПМС.
Заўзятыя спаборніцтвы разгарнуліся паміж юнакамі і дзяўчатамі 16-20 гадоў. У гэтых забегах удзельнічалі пераможцы шматлікіх раённых спаборніцтваў.
Першай сярод дзяўчынак да фінішу прыйшла Сабіна Мілько з СШ № 2, другое месца заняла Дар’я Замбер, якая прадстаўляла ЦРБ, і трэцяе — Аляксандра Венгер (Дэпартамент аховы). Сярод юнакоў перамог Анатоль Смулько з СШ № 2, на другім месцы — Аляксандр Турчыновіч (ААТ «Прудзінкі»), трэцім — Арцём Язерскі (ААТ «Бялькоўшчына»).
Заўсёды самай шматколькаснай з’яўляецца ўзроставая катэгорыя 21-30 гадоў. Таму і барацьба за першынство разгортваецца сур’ёзная. Перамагаюць у забегу толькі добра падрыхтаваныя спартсмены. Першае месца сярод дзяўчат заняла Алена Дарожка з СШ № 2, другое — Святлана Мароз з КУВСП «Лявонішана» і трэцяе — Анна Какойчанка з ААТ «Інвет». Самым хуткім у мужчынскім забегу стаў Сяргей Булаўскі з РВПС, на другім месцы Канстанцін Булаўскі з гэтай жа каманды, трэцім — Сяргей Васюковіч з райгазу.
У забегу спартсменаў 31-40 гадоў сярод жанчын зноў не было роўных Наталлі Лакотка з Валынецкага ПМС, другое месца заняла Алена Палёная (райгаз) і трэцяе — Таццяна Скавародка з СШ № 1. У мужчын перамог Віктар Замбер з райгазу, на другім месцы — Алег Жойдзь з ААТ «Прудзінкі» і трэцім — Вадзім Быкаў з райгазу.
Нямала вядомых спартсменаў- аматараў ва ўзросце 41-50 гадоў. Хутчэй за іншых на гэты раз аказалася Таццяна Шыманская з ААТ «Шайцерава», на другім месцы — Наталля Грэцкая з ААТ «Інвет» і трэцім — Таццяна Сярэбранікава з КУВСП «Дрысенскі». Сярод мужчын, як і ў мінулым годзе, перамог Віктар Ваяводаў з ААТ «Інвет», на другім месцы — Міхаіл Валенцік з Луначарскага ДІ, трэцім — Генадзь Андрэеў з «Вужыцы-Агра».
Як заўсёды, упартая барацьба завязалася сярод прызнаных лыжнікаў ва ўзросце 51-60 гадоў. Зноў першай да фінішу прыйшла Наталля Пракапенкава з ДЮСШ, другой стала Галіна Тушкіна з ААТ «Інвет» і трэцяй Раіса Мурзо з СШ № 1. Сярод мужчын лідзіраваў Уладзімір Пракапенкаў з СШ № 2, на другім месцы вядомы Васіль Найдзёнак і трэцім — Іван Андрэянаў з «Беларусбанка».
Асобай павагі на лыжні заслугоўваюць спартсмены самага шаноўнага ўзросту — 61 год і старэй. У гэтай групе нязменным лідарам застаецца бігосаўскі аматар спорту Віктар Піляўскі, які зноў пакінуў далёка ззаду ўсіх сапернікаў. Другое месца заняў спартсмен-аматар Пётр Слабада і трэцяе — Уладзімір Язерскі з РАА.
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама і грашовымі прызамі.
Нямала балельшчыкаў сабралі традыцыйныя спаборніцтвы па гіраваму спорту і армрэстлінгу. Аказваецца, самыя моцныя мужчыны раёна працуюць у сельскай гаспадарцы. У абодвух відах спорту не было роўных А. Жушме з КУВСП «Дрысенскі», які больш за ўсіх падняў гіры і лёгка адолеў сапернікаў у армрэстлінгу. Другое месца ў гіравым спорце заняў С. Кліманскі з райаграсервісу і трэцяе — Т. Кушакоў з Валынецкага ПМС. У ліку пераможцаў у армрэстлінгу Н. Рачыцкі з «Беларусбанка» і А. Барыкін з ААТ «Сакалоўшчына».
Для ўдзельнікаў свята райспажыўтаварыствам былі прапанаваны гарачы чай і пачастунак. Культработнікі паклапаціліся аб музычным суправаджэнні і забавах.
* * *
Аддзел фізкультуры, спорту і турызму выказвае падзяку калектывам БООР, інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, райспажыўтаварыству, аддзелу культуры і ДРУВП ЖКГ за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні спартыўнага свята.
С. ДЗВІНСКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.

Пасля фінішу мы папрасілі падзяліцца ўражаннямі ўдзельнікаў лыжні

Ігар МАРКОВІЧ,
старшыня райвыканкама
— Траса — выдатная, лыжы бягуць добра, настрой — цудоўны. Мы фінішыравалі дружна, адной камандай. Галоўнае сёння — не рэкорды, а прыклад здаровага ладу жыцця. Верхнядзвінцам жадаю займацца спортам, каб мець здароўе і добрую фізічную форму. У здаровым целе — здаровы дух!
Ірына ТОЙРАНЕН,
намеснік старшыні райпо

— Кіраўнікі-мужчыны галантна прапусцілі нас наперад і тым самым далі аванс на будучае, каб у наступны раз прыходзілі толькі першымі. А ўвогуле займаюся спортам, колькі сябе помню. Люблю лыжы, іншыя віды спорту. Асабліва падабаецца выступаць на такіх масавых спаборніцтвах, як сёння, калі адчуваецца дух калектывізму. У нашай камандзе 8 чалавек, а яшчэ — дзесяткі балельшчыкаў.
Вячаслаў ГАЛЯКОВІЧ,
галоўны ўрач раёна

-Лыжня — вельмі карыснае мерапрыемства, яно аб’ядноўвае, паднімае нас з канапаў, крэслаў, кліча на сонейка і свежае паветра, а галоўнае — стымулюе нашых дзяцей весці здаровы лад жыцця. Сам я актыўна займаюся спортам: не толькі лыжамі, але хакеем, валейболам. Прывучаю да фізічных заняткаў дзяцей. Як урач сцвярджаю: фізкультура ў меру сіл патрэбна для здароўя.
Арцемій ЗАМБЕР,
пераможца ў групе 6-10 гадоў

-У лыжні я ўдзельнічаю ў трэці раз і заўсёды перамагаю. Таму што пастаянна трэніруюся — у нас спортам займаецца ўся сям’я. І сёння на лыжах пабягуць і мама, і тата, і сястра. Нам вельмі падабаецца спорт, займацца ім разам — здорава!
Віктар ПІЛЯЎСКІ,
пераможца ў групе звыш 61 года

-Свайму правілу — ні дня без спорту — не здраджваю. Па-ранейшаму пастаянна хаджу на лыжах, займаюся іншымі відамі. Зрабілі ў нас у Бігосаве на стадыёне лыжню, магу пахваліцца, што яна нават лепш верхнядзвінскай. Штодзень з сябрамі раніцай і вечарам бегаем тры кіламетры.
У верхнядзвінскай лыжні перамагаю штогод, а вось у віцебскай летась заняў трэцяе месца. Усё ж бег з ветэранамі — майстрамі спорту. Але галоўная перамога — зарад здароўя. Для людзей пажылога ўзросту рух — гэта жыццё!
Аляксандр ХАРКЕВІЧ,
вучань 9 класа СШ № 2
-Спортам пачаў займацца ў школе яшчэ з малодшых класаў. Люблю і лыжы, і канькі. Тры гады гуляю за нашу раённую каманду «Дзвіна». Ездзіў на турніры ў Віцебск, Гомель, Пружаны. Летась мы перамаглі ў абласных спаборніцтвах і ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх. Спорт захоплівае і загартоўвае. Гэта — назаўсёды.
Сабіна МІЛЬКО,
пераможца ў групе 16-20 гадоў

-У папярэднія два гады займала на раённай лыжні другія месцы, а сёлета ўдалося прыйсці першай. На лыжах катаюся з татам, а яшчэ з сябрамі. Падабаюцца і канькі — ходзім на гарадскі каток. Люблю спорт і лічу, што ён не толькі не перашкаджае заняткам у школе, але вучыць настойлівасці і працавітасці.
Вячаслаў БАГУШЭВІЧ,
начальнік аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама
-Сёлета нам пашанцавала — такое выдатнае надвор’е бывае раз у пяць гадоў. Напярэдадні рыхтавалі трасу — лыжны ход на ёй проста ідэальны. Заўважылі, як людзі рыхтаваліся да спаборніцтваў — многа трэніраваліся, асвойвалі лыжню. Прыемна бачыць, што аматараў спорту прыбаўляецца з кожным годам. Мы стараемся стварыць для гэтага ўсе ўмовы. Вечарам лыжня асвечана — можна прыходзіць сюды пасля працы. Дзейнічаюць каток і хакейная каробка. Дарэчы, тройчы на тыдзень гуляе ў хакей каманда кіраўнікоў, пойдзем на трэніроўку і сёння. Актыўна закупляем канькі і лыжы — наяўныя ад частага выкарыстання псуюцца, стараемся абнаўляць іх.
Хачу падзякаваць удзельнікам лыжні за актыўнасць і пажадаць, каб заняткі спортам сталі для ўсіх пастаяннымі. У нас ёсць умовы для таго, каб займацца і на лыжні, і на пляцоўках, і ў залах, — кожны можа знайсці від спорту па душы.

 

 



10 комментариев по теме “У Верхнядзвінску адбылося спартыўнае свята «Беларуская лыжня-2013»

  1. и как всегда — маркович самый первый наверное(не повезло поприсутствовать), блин , смешно смотреть на этот цирк

  2. Ну что Вы, галантные мужчины пропустили женщин вперёд! Правда, без всякого цинизма — и первые джентельмены, и первые леди города и района приняли участие в празднествах, показали пример. А если это мероприятие ещё было им по душе — вообще замечательно! Ничего плохого — за здоровый образ жизни!

  3. Руководители пришли все вместе, никто там первым не был. А что, было бы лучше, если бы они не занимались спортом? Правильно, что подается положительный пример. Старшему и среднему поколению уже вряд ли поможешь, а молодежь и детей может и удастся переломить на жизнь со спортом, но без спиртного. Лично я хочу, чтобы мой сын рос на таких примерах.

  4. Да не спортом они занимаются, а показухой. Так было при совке, так и сейчас. Какие у нас спортивные секции? Физрук мяч бросит детям занимайтесь сами. Взять хотя-бы хокей Колос поднял (земля ему пухом) продолжить некому.

  5. Пускай хоть и показуха но со временем это станет нормой.Белорусы когда-то и картошку не хотели сажать и есть.Целые бунты устраивали,а теперь лопают за милую душу и бульбашами называются.Поэтому то к чему принуждают не всегда плохое.

  6. На то руководители и поставлены, чтобы продвигать ту или иную модель поведения. Иначе — то, что вы называете показухой. Считаю, правильно, что внедряют здоровый образ жизни. Другое дело, что этого не стоит делать силком. Когда коллективам доводят «квоты» на количество членов команды, а руководителей гнобят за то, что не пришли на лыжню, это уже не здоровый образ жизни, а перебор.Людей надо приглашать на лыжню, а не заставлять. Пусть не 400 человек будет, а 200, но они будут, а по доброй воле, может, и больше придет. Лично я не верю в эту посылку: сегодня заставим, а завтра сам придет. Принуждение чаще вызывает отторжение.

  7. Погода была замечательная, настроение — тоже. Спасибо организаторам, что оторвали от телевизора.

  8. Горожанин, ты прав. Глупая инициатива в приказном порядке создания видимости «массовости» и всеобщего «одобрямса» вызывает смутные подозрения о том, что ЭТО мы уже проходили

  9. Было бы о чем спорить! Можно, конечно, пофилософствовать на темы добровольно- принудительных методов…Только вся мировая педагигика- это явный или скрытый принудительный метод. Кто возразит? А вот на взрослых- увы- он уже не действует. Иначе можно было перевоспитывать наркоманов, алкоголикив, и т.д. асоциальных элементов. Но «бывших не бывает». Жестоко, на факт. Поэтому, в исключительно красивый зимний парк в воскресенье не могли прийти те, кто не захотел. Вы их что, палками гнали? У каждого присутствующего был свой МОТИВ, а это уже из другой, взрослой и социально-ответственной категории.Может, закроем разговор ни о чем?

  10. Люблю зиму,снег,лёд,лыжи и коньки!Ребята,занимайтесь своим здоровьем,если его потеряешь,то не вернешь.От компа и телека плечи шире не станут, только голова квадратная и попа шире плеч. Давайте оставим врачей «без работы»!А народ нужно приучать напрягаться, а то быстро другую нишу займут.Посмотрите, что делается в увеселительных заведениях в выходные, да и в будние дни-туда заставлять не нужно, так ещё и деньги оставляют там и здоровье…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *