Якасць сувязі палепшыцца

Актуально

У Верхнядзвінску ўстаноўлены дзве новыя вулічныя камунікацыйныя шафы.

Прызначаны яны для паляпшэння тэлефоннай сувязі, высокахуткаснага інтэрнэта і інтэрактыўнага тэлебачання. Размешчаны шафы на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Себежскай і па вуліцы Ф. Скарыны. У выніку ўсім абанентам райцэнтра будзе прадастаўлена сучасная электронная сувязь высокай якасці.
Падключэнне гарадскіх абанентаў да новых камунікацыйных установак адбудзецца на будучым тыдні. Не выключаецца верагоднасць перабояў з сувяззю. Але гэтыя нязручнасці часовыя і нязначныя ў параўнанні з тымі выгодамі, якія абаненты атрымаюць у бліжэйшы час.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *