У райвыканкаме ўшанавалі лепшых працаўнікоў

Актуально Общество

Згодна рашэнню райвыканкама, за дасягненні ў сацыяльна-эканамічным і духоўна-асветніцкім развіцці
па выніках работы за 2012 год на Дошку гонару Верхнядзвінска раёна заносяцца:

Сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу
Філіял Верхнядзвінскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз» (дырэктар Малаток Андрэй Генадзьевіч) і адкрытае акцыянернае таварыства «Верхнядзвінскі райаграсервіс» (генеральны дырэктар Грынько Іван Іванавіч).
Сярод будаўнічых арганізацый, арганізацый сувязі, транспарту
Валынецкае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Валынецкае ПМС» (дырэктар Халанская Наталля Аляксандраўна).
Сярод арганізацый сферы паслуг
Верхнядзвінскае раённае спажывецкае таварыства (старшыня Тамашэвіч Ірына Анатольеўна).
Сярод арганізацый сельскай гаспадаркі і галін, якія яе абслугоўваюць
Камунальнае ўнітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства Верхнядзвінскага раёна «Каханавічы» (дырэктар Махмудаў Альберт Загірбекавіч).
Сярод арганізацый адукацыі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Галубаўская базавая школа Верхнядзвінскага раёна» (дырэктар Шабан Валянціна Анатольеўна) і дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вусцянскі дзіцячы сад-пачатковая школа» (дырэктар Анісімава Валянціна Аркадзьеўна).
Сярод арганізацый культуры
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Верхнядзвінская дзіцячая школа мастацтваў» (дырэктар Шугаль Яўген Давыдавіч).
Сярод арганізацый медыцыны
Бігосаўская ўчастковая бальніца (галоўны ўрач Гаціна Ірына Васільеўна).

Сярод работнікаў прамысловых арганізацый, арганізацый
паліўна-энергетычнага комплексу, банкаўскай сферы, страхавання, прадпрымальнікаў

Міронава Ганна Васільеўна, намеснік дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг № 206 філіяла
№ 214 адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» у г. Верхнядзвінску.

Камагурава Любоў Мікалаеўна,
сартавальнік сыравіны і валакна адкрытага акцыянернага таварыства «Верхнядзвінскі льнозавод»

Мароз Андрэй Мікалаевіч,
трактарыст Верхнядзвінскага дзяржаўнага раённага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Сярод работнікаў арганізацый сферы паслуг

ХМЯЛЕЎСКАЯ Вольга Лявонцьеўна, прадавец 6 разраду магазіна № 81 «Прадукты» Верхнядзвінскага раённага спажывецкага таварыства

Сярод работнікаў сельскай гаспадаркі і галін, якія яе абслугоўваюць

Шкіндзер Уладзімір Віктаравіч,
трактарыст-машыніст, камбайнер адкрытага акцыянернага таварыства «Шайцерава»

Шылаў Васіль Мікалаевіч,
галоўны аграном адкрытага акцыянернага таварыства «Прудзінкі»

Іванова Ларыса Генадзьеўна,
ветэрынарны ўрач, біяхімік-таксіколаг дзяржаўнай лячэбна-прафілактычнай установы «Верхнядзвінская райветстанцыя»

Быкаў Аляксандр Аляксандравіч, абліцоўшчык-плітачнік Валынецкага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Валынецкае ПМС»

Сярод работнікаў арганізацый адукацыі, культуры, медыцыны, спорту і турызму, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўнікоў рэлігійных і грамадскіх арганізацый

Бародка Уладзімір Анатольевіч, 
дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 горада Верхнядзвінска»

Прымакоў Аляксандр Піліпавіч, 
намеснік галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца»

ВАЛНЕЙКА Уладзімір Віктаравіч, 
загадчык аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна»

Сярод работнікаў будаўнічых арганізацый, арганізацый сувязі, транспарту

ДАШКЕВІЧ Пётр Пятровіч, 
машыніст бульдозера дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 4 адкрытага акцыянернага таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст-1, г. Віцебск»

Сярод работнікаў сілавых структур

ЧУБАР Аляксандр Міхайлавіч, 
начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта

Сярод прадстаўнікоў Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў, аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама

ГЛАДКОВА Валянціна Еўдакімаўна, 
старшыня Асвейскага сельскага выканаўчага камітэта
* * *
У сувязі з занясеннем на Дошку гонару Верхнядзвінскага раёна лепшым калектывам і работнікам уручаны Падзячныя пісьмы раённага выканаўчага камітэта і грашовыя заахвочванні: калектывам — у памеры 15 базавых велічынь кожнаму, асобным работнікам — па 5 базавых велічынь кожнаму.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *