У Асвеі адбыліся мерапрыемствы да гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Актуально Наш край

Пад такой назвай праходзіла 17 ліпеня ў Асвейскай бібліятэцы мерапрыемства, прысвечанае памятнай даце: у гэты дзень у 1944 годзе шматпакутны край быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

След, які пакінула вайна ў свядомасці жыхароў Асвейшчыны, вечны. Калі раней у сценах бібліятэкі гучалі галасы сведкаў тых падзей, то на гэты раз зачытваліся іх успаміны. Ветэраны вайны З. А. Ужакла, З, Д. Мішуціна, А. М. Шаўрак, П. А. Цалпан пайшлі ўжо з жыцця, але перадалі на захаванне сваю памяць аб вайне маладому пакаленню.
Школьнікі і моладзь пасёлка ўважліва вывучалі копію артыкула А. Талстога «Асвейская трагедыя», які быў змешчаны ў газеце «Правда», а потым растыражыраваны ў выглядзе лістоўкі. Узрушылі прысутных і ўспаміны аб масавым расстрэле яўрэяў у Асвеі. Расказы аб мужнасці байцоў 85-га стралковага палка, які вызваляў Асвейшчыну, выклікалі пачуццё гордасці і ўдзячнасці.
Кожны раз работнікі бібліятэкі Т. А. Дзмітрыева, Т. Н. Бачаронак і Н. Ф. Статун знаходзяць нешта новае ў падзеях той пары, дзеляцца набыткамі з землякамі, папаўняюць скарбонку светлай памяці.
Л. ФЁДАРАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *