У клубе народных майстроў

Культура

Раённы Дом рамёстваў дзейнічае з 1997 года і аб’ядноўвае таленавітых людзей нашага краю. Узначальвае ўстанову Анжэла Віктараўна Макеенак, якая з любоўю расказвае аб сваім творчым калектыве.

-Асноўны напрамак нашай работы — адраджэнне, захаванне і развіццё лепшых традыцый народнай творчасці. Працуюць гурткі па кераміцы, мастацкаму ткацтву (габелен), філіял якіх «Жывое рамяство» дзейнічае ў вёсцы Жыгулі. У гуртках займаюцца не толькі дзеці, але і дарослыя. Такім чынам яны рэалізуюць творчы патэнцыял і асвойваюць рамёствы, якія могуць прыносіць даход.
З 2005 года ў раённым Доме рамёстваў пачаў работу клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў, які неаднаразова пацвярджаў званне «народны». Арганізоўваюцца выставы народнай творчасці, праводзяцца творчыя вечары, персанальныя прэзентацыі. Ніводнае масавае свята ў раёне не абыходзіцца без маляўнічых і прывабных радоў Дома рамёстваў, дзе дэманструюцца лепшыя вырабы ўмельцаў. Майстры клуба дэманструюць свае работы не толькі перад жыхарамі раёна, але — вобласці і рэспублікі. Штогод верхнядзвінскія творцы ўдзельнічаюць у Міжнародным фестывалі мастацтваў » Славянскі базар у Віцебску», неаднаразова прадстаўлялі беларускую народную творчасць ў Расіі, Латвіі, Літве. Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць майстар-класы, якія даюць члены клуба прама на выставах. Многія майстры адзначаны дыпломамі, граматамі і памятнымі кнігамі, у якія ўнесены іх імёны і творы. Папоўніць рады клуба могуць усе, хто мае здольнасць да творчай працы.
НА ЗДЫМКУ: народны майстар Галіна Тушкіна са сваімі работамі.

Для актыўнай і плённай працы Дому рамёстваў патрабуецца рознабаковы творчы спецыяліст, які мае адпаведную адукацыю і здольнасці арганізоўваць клубную дзейнасць. З прапановамі звяртайцеся па адрасу: г. Верхнядзвінск, вул. Ленінградская,15, будынак раённага Дома культуры. Тэл. 61009.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *