Верхнядзвінскія артысты ўдзельнічалі ў міжнародным фестывалі

Актуально Культура

Верхнядзвінскія народныя калектывы «Сенькавіца» і «Верхнядзвінскія музыкі» прынялі ўдзел у Міжнародным фальклорным фестывалі «Словенские ключи».


Фестываль праходзіў у Старым Ізборску Пскоўскай вобласці — знакамітай гісторыка-культурнай мясціне Расіі. Удзел у ім прымалі фальклорныя калектывы больш чым з дзесяці абласцей Расіі, а таксама госці з Беларусі, Эстоніі і Літвы.


Нашу краіну на фестывалі прадстаўлялі ансамблі «Сенькавіца» пад кіраўніцтвам Людмілы Крыванос і «Верхнядзвінскія музыкі» — Маі Рубель. Як расказала кіраўнік верхнядзвінскай дэлегацыі, дырэктар РОМЦ Святлана Канавальчанка, нашы артысты прымаюць удзел у «Словенских ключах» у трэці раз. Сваё майстэрства на расійскай сцэне ўжо дэманстравалі «Ярыца», «Лялькі», «Прыдзвінскія напевы» і іншыя таленавітыя калектывы раёна. Выступленні беларусаў заўсёды праходзілі «на біс».


І на гэты раз публіка з захапленнем апладзіравала і падпявала гарэзным беларускім мелодыям. Нумары «Сенькавіцы» і «Музык» вылучаліся яркім і прыгожым выкананнем. Спадабаліся ўдзельнікам фестывалю і вырабы народных майстроў Верхнядзвінскага Дома рамёстваў. Нашы калектывы ўзнагароджаны Дыпломамі і сувенірамі.
Культработнікі не толькі прынялі ўдзел у вялікім фальклорным свяце, але і наведалі славутасці гісторыка-культурнага і прыроднага комплексу – Славенскія крыніцы, археалагічныя помнікі старажытнасці, музеі, іншыя турыстычныя аб’екты.
С. АЛЯКСАНДРАВА.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *