У Бігосаве адзначылі Дзень пажылых людзей

Общество

Шмат цудоўных дат адзначаецца ў нашай краіне, адна з іх прысвечана нашым сталым жыхарам.

Менавіта такое, насычанае дабрынёй, усмешкамі і павагай да ўзросту, адбылося ў Бігосаўскім сельскім Доме культуры.
Ініцыятарам мерапрыемства выступілі Бігосаўскі СДК і філіял-аддзяленне ТЦСАН, якія разам і ладзілі яго.
За салодкім сталом сабраліся жыхары аграгарадка і суседніх вёсак. За кубкамі з кавай і гарбатай пенсіянеры слухалі спевы мясцовых артыстаў, словы-пажаданні дабрабыту і моцнага здароўя ў свой адрас ад вядучай свята М. М. Кіч, а таксама прадстаўнікоў ААТ «Баліны» і ААТ «Інвет», якія выступілі спонсарамі і дапамаглі з арга-нізацыяй стала і падвозам лю-дзей.
Віншаванні ў гэты дзень прымала самая сталая жыхарка Бігосаўскага сельскага Савета С. Г. Таўкіна.
Радасць і вясёлыя ўсмешкі, конкурсы і танцы — ні ў чым не было недахопу. Здавалася, на свяце сабраліся зусім не сталыя людзі. І не важна, які ўзрост указаны ў пашпарце, гэта толькі лічбы, за якімі — жыццёвы шлях, вопыт і мудрасць.
Няхай жа ветэраны заўсёды будуць такімі ж маладымі душой і сэрцам і прыгожымі не толькі ў святы, але і ў паўсядзённым жыцці.
Анна ЗІМАЦКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *