Выбарчая кампанія праходзіць актыўна

Актуально

Выступаючы перад журналістамі, старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Л. Ярмошына адзначыла высокую актыўнасць удзельнікаў выбарчай кампаніі — у некаторых акругах дакументы былі здадзены праз тыдзень пасля пачатку вылучэння кандыдатаў, ёсць даволі значная альтэрнатыва.  

У нашым раёне падрыхтоўка да выбараў таксама ідзе поўным ходам. Працягваецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій, якое завершыцца 2 лютага.
Вельмі адказны этап выбарчай кампаніі — вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Завяршылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп па збору подпісаў у падтрымку асоб, вылучаемых кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў. У нашым раёне зарэгістраваны 2 ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у абласны Савет, 5 — у раённы Савет і 55 — у сельскія Саветы дэпутатаў. Ідзе работа па зборы подпісаў выбаршчыкаў.
Праводзяцца сходы ў працоўных калектывах па вылучэнні прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў будзе працягвацца па 10 лютага ўключна. Вылучацца можна шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, ад працоўных калектываў і партый.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *