У Росіцы адбудуцца ўгодкі памяці

Актуально Память

15 лютага ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўгодкі памяці святароў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, якія ахвяравалі сваім жыццём за веру ў лютым 1943 года.

Праграма ўшанавання подзвігу росіцкіх святароў пачнецца ў 11 гадзін, калі адбудзецца выстаўленне Сакрамэнту і малітва на Ружанцы.
Святая Імша пачнецца ў 12 гадзін. Узначаліць яе новапрызначаны біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У 13 гадзін 30 хвілін адбудзецца ўрачыстая працэсія на месца мучаніцтва.
Аб сваім удзеле ва ўрачыстасцях заявілі вернікі з Мінска, Віцебска, Полацка, Барысава, Жодзіна, іншых куткоў Беларусі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *