Прызванне жанчыны — быць маці

Актуально Семья

Іна Свістак са сваімі децьмі Вікай, Юрыем і Марыяй.

 

У доме Іны і Міхаіла Свістак пануе атмасфера добразычлівасці, гармоніі і парадку ва ўсім. Іх гісторыя пачалася 30 гадоў таму. Пазнаёміліся ў Латвіі. Іна працавала бугалтарам, а Міхаіл прыехаў з Украіны. Менавіта там яны вырашылі стварыць сям’ю. Пераехаць у Беларусь, на радзіму Іны, сям’я вырашыла, калі ў Латвіі пачаўся пераход на латышскую мову. Зараз працуюць разам у мясапераапрацоўчым цэху ААТ «Шайцерава».
-Ніколі не думала, што мая сям’я будзе шматдзетнай. Мабыць, гэта генытычна, бо ў сем’ях — маёй і майго мужа — было па шэсць дзяцей,- кажа Іна Казіміраўна.- Я вельмі шчаслівая, што ў маім жыцці ўсё склалася менавіта так. Усе дзеці жаданыя і любімыя.
У сям’і Свістак два сына і тры дачушкі. Кожны з дзяцей — індывідуальнасць, а для мамы яны самыя любімыя, разумныя і паслухмяныя.
Старэйшы сын Аляксандр, сёлета яму споўніца 27 год. Па спецыяльнасці зваршчык, працуе ў Гомельскай вобласці вахтавым метадам.
— Яго любімая справа — вязанне,- зазначае маці. — Яшчэ ён, як і ўсе мужчыны нашай сям’і, добры і ўмелы рыбак.
Дачушка Валерыя любіць жывёл, менавіта таму скончыла ветэрынарную акадэмію. Працуе на птушкафабрыцы «Ганна».
Юра, пасля заканчэння каледжа, як і старэйшы сын, працуе вахтавым метадам.
— У яго вялікі талент у кулінарыі, — гаворыць Іна. — Калі ён дома, заўсёды смачна прыгатуе і накорміць усю сям’ю.
Марыя вучыцца ў чацвёртым класе, Вікторыя ў другім. Вікторыя характарам і паводзінамі падобна да Юры, як і ён у дзяцінстве, яна любіць пашкоднічаць, а вось Марыя цалкам пайшла ў старэйшую дачку.
Іна прызнаецца, што справіцца з вялікай сям’ёй не так і складана, як здаецца. Бо кожны з дзяцей дапамагае заўсёды і ва ўсім.
Акрамя таго, што ў Іны хапае сіл працаваць і клапаціцца пра сваю сям’ю, даглядаць вялікую гаспадарку (карова, бык, птушкі), яна яшчэ займаецца развядзеннем дамашніх кветак. Для гэтага чытае шмат спецыяльнай літаратуры.
Разам з мужам сваім прыкладам выхоўваюць у дзяцей працавітасць і стараннасць.
Самы шчаслівы дзень у доме, калі ўсе збіраюцца разам. Гэта бывае на вялікія святы: Новы год, Каляды, Вялікдзень і, безумоўна, — дзень нараджэння матулі. Такія сустрэчы дораць усім шмат радасці і цеплыні.
За тое, што жанчына не пабаялася стаць шматдзетнай маці і гадавала дзяцей з любоўю і ласкай, яе прадставілі да ордэна Маці.
Іна ўпэўнена, што дзеці — гэта кветкі жыцця, якія з кожным годам расцвітаюць усё ярчэй. І жадае ўсім сем’ям паразумення і любові.
Ілона КРАСНАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *