Менавіта дзякуючы іх уменню і настойлівасці газета знаходзіць свайго чытача. Неаднаразовым пераможцам раённага конкурсу на самы высокі працэнт падпіскі з’яўляецца Бароўскае аддзяленне сувязі. У трох вёсках — Бароўцы, Чыстаполлі і Яніна — раёнку выпісваюць звыш 350 чалавек. Напярэдадні юбілею газеты, у рэспубліканскі Дзень падпісчыка, галоўны рэдактар «Дзвінскай праўды» Я. С. Пакульневіч павіншавала бароўскіх паштавікоў з перамогай у конкурсе і ўручыла прыз.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа): аператар АС І. В. Някрасава, паштальёны А. А. Андрушонак, С. А. Беладзед, М. В. Балтрушэвіч з начальнікам аддзялення В. Ф. Скумбінай.