У летніх лагерах Верхнядзвіншчыны адпачнуць каля тысячы дзяцей

Актуально Общество

Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне «Аб арганізацыі аздараўлення, выхаваўчага працэсу і занятасці дзяцей у аздараўленчых лагерах у летні перыяд 2014 года». Планам прадугледжваецца аздараўленне 980 дзяцей і падлеткаў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту.

Намечана адкрыццё лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем, лагераў працы і адпачынку пры ўстановах адукацыі, дзе асаблівая ўвага будзе ўдзелена аздараўленню дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных і неблаганадзейных сем’яў, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Дзеці будуць забяспечаны паўнацэнным харчаваннем з абавязковым увядзеннем у меню гародніны і садавіны.
У Верхнядзвінскай гімназіі, сярэдніх школах райцэнтра арганізоўваецца работа медыкаў на час дзейнасці аздараўленчых лагераў. Вясковыя лагеры будуць абслугоўвацца мясцовымі медработнікамі.
Кантроль за дзейнасцю лагераў даручаны камісіі, якую ўзначальвае намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Т. В. Севалкіна.
М. КАТКОЎ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *