На кантролі — выкананне прагнозных паказчыкаў

Актуально Общество

На нечарговай шостай сесіі раённага Савета дэпутатаў і пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта абмеркаваны ход выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў студзені-чэрвені 2014 года.

На падставе інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама А.А. Барздыка і выступленняў кіраўнікоў арганізацый адзначана, што ў раёне захоўваецца станоўчая дынаміка сацыяльна-эканамічнага развіцця, аднак неабходна ліквідаваць адставанне па шасці прагнозных паказчыках. Асаблівая ўвага нададзена выхаду на прыбытковую работу Верхнядзвінскага ПМС, ПМК-44 і льнозавода.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне аб выкананні мерапрыемстваў Праграмы дэмаграфічнай бяспекі Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады, з дакладам выступіў галоўны ўрач ЦРБ В.У. Галяковіч. Адзначана стабілізацыя дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне і абмеркаваны меры па фарміраванні ўмоў для далейшага дэмаграфічнага росту.
Удзельнікі пасяджэння звярнулі ўвагу на асноўныя задачы надыходзячага жніва з мэтай хуткага і якаснага яго правядзення.
Вёў пасяджэнне в.а. старшыні райвыканкама У.У.Быкаў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *