Верхнядзвінскае райпо паспяхова гандлюе на рынках Расіі

Актуально Общество

Кожны тыдзень райспажыўтаварыства гандлюе на кірмашах Расіі.

Верхнядзвінскае гандлёвае прадпрыемства возіць беларускую прадукцыю на кірмашы Масквы, Санкт-Пецярбурга, Смаленска, Тулы, Пскова і іншых буйных гарадоў суседняй краіны. З дапамогай гандлёва-прамысловай палаты райпо атрымлівае гандлёвыя месцы і неабходныя маркетынгавыя паслугі. Такім чынам, прадукцыю ўжо чакаюць і ахвотна раскупляюць. Асаблівым попытам карыстаюцца каўбасныя вырабы і вяндліна, сыры і іншыя малочныя прадукты, бульба, садавіна і гародніна. Па-за канкурэнцыяй пірагі, булачкі, іншая выпечка мясцовага кандытарскага цэху, паўфабрыкаты, натуральны квас.
Разам з прадуктовай групай, возяць гандлёвыя работнікі ў Расію і хадавыя прамысловыя тавары: пасцельную бялізну ўласнай вытворчасці і беларускі трыкатаж.
Стараюцца дагадзіць пакупнікам не толькі асартыментам, але і культурай гандлю. Прапаноўваюць тавар прыгожа, з выкарыстаннем нацыянальнага каларыту.
За сем месяцаў аб’ём продажу на расійскім рынку склаў звыш 116 тысяч долараў. А ў будучым, па меркаванню спецыялістаў райпо, ён павялічыцца яшчэ больш. У сувязі з абмежаваннем у Расіі еўрапейскага імпарту попыт на беларускую прадукцыю будзе расці. Таму райпо павялічвае аб’ёмы нарыхтовак і закладкі мяса, гародніны і іншай прадукцыі, рэалізацыя якой прынясе прадпрыемству значную выгаду.
С. Дзвінская.



1 комментарий по теме “Верхнядзвінскае райпо паспяхова гандлюе на рынках Расіі

  1. Вельмі рады, што ў райспажыўтаварыства ва ўмовах велізарнай канкурэнцыі гэтак ладна атрымліваецца працаваць на рынках суседзяў. Думаю, што верхнядзвінцы былі б не супраць, калі б райпа за конт здачы сваіх пазіцый у раёне іншым гандлёвым прадпрыемствам яшчэ больш павялічыла сваю прысутнасць на расійскім рынку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *